Фірмовы гандаль ААТ "АФПК "Жлобінскі мясакамбінат"
У фірменных крамах ААТ “АФПК “Жлобінскі мясакамбінат” прымаюцца папярэднія заказы на ахалоджаныя паўфабрыкаты, каўбасныя вырабы, кансэрвы.
Прыярытэтным напрамкам мясакамбіната з'яўляецца развіццё фірменнага гандлю. Для зручнасці пакупнікоў у ААТ "АФПК "Жлобінскі мясакамбінат" створана сетка фірменных магазінаў "Жлобінскі гасцінец", якая ўключае ў сябе 22 гандлёвыя кропкі. З іх 8 крамы маюць статус "фірмовы".
Нашы крамы размешчаны ў Жлобіне, Гомелі, Рагачове, Светлагорску, Лоеве, Мазыры, Бабруйску. Наша мэта - выпуск прадукцыі, здольнай задаволіць густы самых патрабавальных спажыўцоў. Асартымент прапанаванага тавару на сённяшні дзень складае больш за 500 найменняў каўбасных вырабаў і дэлікатэсаў.
|